top of page

Аб прызнанні Крыма Лукашэнка расейскім


Прызнанне дыктатарам Крыма — гэта праверка кіраўніцтва Украіны на рашучасць

Лукашэнка публічна дэ-факта і дэ-юрэ прызнаў Крым расейскім. Трактовак, якія б дазвалялі сцвярджаць адваротнае — больш не існуе.


Пытанне толькі ў тым, у якой якасці ён зрабіў гэтую заяву. Дакладней — кім яго лічыць Кіраўніцтва Украіны.


Пазіцыя дэмакратычных сіл — Лукашэнка не прэзідэнт. І ўсе яго заявы і рашэнні неабходна расцэньваць як юрыдычна нікчэмныя. Але не мець наступстваў, у выпадку з прызнаннем Крыма расейскім, яны не могуць — кім бы не лічылі Лукашэнку ва Украіне сёння.


Мы перакананыя:


— Для кіраўніцтва Украіны прыйшоў час заявіць аб афіцыйным непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі.


— Выслаць з Украіны пасла былога прэзідэнта Беларусі, абвясціўшы яго персонай нон-грата.


— Спыніць з Лукашэнкам і яго прадстаўнікамі любое міжнароднае супрацоўніцтва і ўвесці жорсткія эканамічныя санкцыі.


— Падняць пытанне аб выключэнні прадстаўнікоў Лукашэнкі з усіх міжнародных арганізацый, удзельнікам якіх з’яўляецца Украіна.


Крым — Украіна. Беларусь — не Расея. Лукашэнка — не прэзідэнт!

Yorumlar


bottom of page