top of page

III канферэнцыя «Новая Беларусь» у Вільні 3-4 жніўня


Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”
«Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”». Лiтва, Вiльня 2024. Фота: НАУ-медыя

Дэмакратычныя сілы Беларусі на канферэнцыі прынялі шэраг дакументаў, якія датычацца як унутранага парадку дня Беларусі, так і знешнепалітычных перспектыў. Асобным пунктам канферэнцыі стала падпісанне пратакола аб узаемадзеянні ключавых дэмакратычных інстытутаў Беларусі. Прапануем вам азнаёміцца ​​з гэтымі дакументамі для разумення іх сэнсу:

Пратакол аб узаемадзеянні, у якім зафіксаваны паўнамоцтвы бакоў: Прэзідэнткі-элект, Аб’яднанага Пераходнага Кабінету і Каардынацыйнай Рады. Гэты дакумент акрэслівае парадак прыняцця рашэнняў унутры беларускіх дэмакратычных сіл.


Па ініцыятыве Народнага антрыкрызіснага ўпраўлення і кааліцыі ў Каардынацыйнай Радзе «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» прыняты дзве дэкларацыі:

Дэкларацыя аб адказнасці і аднаўленні справядлівасці — мы будзем дамагацца забеспячэнне непазбежнасці адказнасці для Лукашэнкі і яго паплечнікаў за рэпрэсіі супраць беларускага народа, аднаўлення справядлівасці і рэабілітацыі пацярпелых ад рэпрэсій. Мы заклікаем міжнародную супольнасць задзейнічаць даступныя міжнародныя механізмы адказнасці, каб пакараць Лукашэнку і яго паплечнікаў за злачынства супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, за здзяйсненне акта агрэсіі супраць Украіны і ваенныя злачынствы супраць украінскага цывільнага насельніцтва.


Дэкларацыя аб знешнепалітычных прыярытэтах  дэмакратычнай Беларусі — мы пацвярджаем прыхільнасць еўрапейскага выбару для Беларусі. Выступаем за пашырэнне і ўзмацненне супрацы з нашымі ключавымі партнёрамі, а менавіта Еўрапейскім саюзам, Вялікабрытаніяй, ЗША і Украінай. А таксама падтрымліваем аднаўлення бяз’ядзернага статуса нашай краіны.


Распрацавана «Платформа 2025», якая аб'ядноўвае падыход усіх дэмакратычных сіл Беларусі ў дачыненні да так званых «выбараў» у 2025 годзе. Мэтамі нашага падыходу з'яўляецца непрызнанне маючых адбыцца «выбараў» міжнароднай супольнасцю, забеспячэнне адкрытасці ЕС і свету ў дачыненні да беларусаў, аб'яднанне ўсіх нашых намаганняў па вызваленні палітвязняў.


Прэзідэнтка-элект Святлана Ціханоўская на канферэнцыі аб’явіла аб прызначэнні новых асоб у Аб'яднаны Пераходны Кабінет: прадстаўніка па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве — Уладзіміра Астапенкі, прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы — Вадзіма Кабанчука, прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве — Маргарыты Ворыхавай. Гэтыя прызначэнні дазволяць узмацніць выканаўчы орган дэмакратычных сіл.

Дэмакратычныя сілы Беларусі не стаяць на месцы: мы рэагуем на выклікі часу і працягваем барацьбу, каб дамагчыся справядлівасці і свабоды для ўсіх беларусаў.

 

Comentarios


bottom of page