top of page

ICAO зноў адклала справаздачу пра інцыдэнт з самалётам Ryanair


ICAO зноў адклала справаздачу пра інцыдэнт з самалётам Ryanair — а мы прыводзім ацэнку эксперта па авіяцыйным праве


Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) паведаміла, што справаздача пра інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair у аэрапорце «Мінск» будзе апублікаваная толькі 22 лютага 2022 года. У шэрагу экспертаў, зрэшты, ужо ёсць меркаванне пра ўчынак дыктатара: гэта крымінальнае злачынства. У іх ліку — Эльмар Гіемула, прафесар па авіяцыйным праве і ў сферы бяспекі палётаў Берлінскага інстытута і шэрагу іншых ВНУ.


У кастрычніку Эльмар Гемулла выступіў на арганізаванай НАУ канферэнцыі ў Нюрнбергу з прававой ацэнкай інцыдэнту. Мы выбралі галоўныя тэзісы:


  • Беларусь далучылася да Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі 1944 года — «Чыкагскай канвенцыі» — у 1993-м. краіна не падпісала т. зв. транзітнае пагадненне, па якім дзяржавы на шматбаковай аснове гарантуюць бесперашкодны праход праз сваю паветраную прастору. Але гэта не азначае, што яна можа рабіць у сваім паветранай прасторы што хоча.


  • Паводле «Чыкагскай канвенцыі», усе паветраныя судны могуць лётаць над тэрыторыямі дзяржаў-падпісантаў без пасадкі. Вымушаная пасадка павінна служыць для прадухілення небяспекі, прычым гэтая небяспека павінна быць вышэй той, якую яна, пасадка, стварае. У дадзеным выпадку ўсё было не так. Беларусь відавочна парушыла «Чыкагскае пагадненне».


  • У адсутнасць падстаў гэты інцыдэнт — не што іншае, як арганізаваны дзяржавай згон. Гэта парушэнне Гаагскай канвенцыі 1970 года аб барацьбе з незаконным захопам паветраных судоў, якую Беларусь падпісала ў 1971-м. Такім чынам, прымусовая пасадка самалёта Ryanair — не толькі парушэнне міжнароднага права, але і крымінальнае злачынства.


  • Манрэальская Канвенцыя аб барацьбе з незаконнымі актамі, накіраванымі супраць бяспекі грамадзянскай авіяцыі 1971 года, да якой Беларусь далучылася ў 1973-м, прадугледжвае: любы, хто наўмысна, незаконна і свядома дае няслушную інфармацыю і тым самым ставіць пад пагрозу бяспеку паветранага судна ў палёце, падлягае крымінальнаму пераследу.


З поўным тэкстам дакладу на англійскай мове можна азнаёміцца тут.

Comments


bottom of page