top of page

«Cуддзя» Харошка Алег


Харошка Алег Уладзіміравіч
Харошка Алег Уладзіміравіч

«Cуддзя» Гомельскага абласнога суда Харошка Алег Уладзіміравіч (22.05.1977) выносіць палітычна матываваныя прысуды грамадзянам, якія асуджаюць вайну супраць Украіны, выказваюць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі і гвалтам з боку прадстаўнікоў сілавых структур.


Сваімі дзеяннямі сур’ёзна парушае правы чалавека, падрывае вяршэнства права і аказвае ціск на грамадзянскую супольнасць.


Харошка Алег 8 лютага 2023 года вынес прысуды «рэйкавым партызанам» з Мазыра:

  • 34-гадовага Сяргея Пляшкуна незаконна асудзіў на 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • 45-гадовага Юрыя Сельвіча незаконна асудзіў на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.


Раней «суддзя» Харошка вынес незаконныя прысуды наступным палітвязням:

  • Яўген Глушкоў — 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • Кацярына Андрэева — 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • Алег Канавалаў — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • Юрый Трапачоў — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • Уладзімір Рабчанка — 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь;

  • Уладзіслаў Война — 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.


Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады і кіраўнік НАУ Павел Латушка ўнёс прапанову краінам ЕС і Украіне аб прымяненні ў дачыненні да Харошкі Алега Уладзіміравіча персанальных санкцыйных абмежаванняў.


У будучыні дадзены «суддзя», як і іншыя асобы, якія здзяйсняюць і садзейнічаюць рэпрэсіям, будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.


Comments


bottom of page