Дзелімся першымі вынікамі кампаніі НАУ «Ні цэнта на вайну!»
Нагадаем: 12 сакавіка НАУ ініцыявала дадзеную кампанію ў межах антываеннага руху беларусаў.
Нашая мэта — ліквідацыя «беларускага афшора» і пазбаўленне рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі рэсурсаў для працягу вайны з Украінай і акупацыі Беларусі.
17 сакавіка мы атрымалі ліст ад кампаніі Bosch, якая паведаміла нам аб прыпыненні паставак сваёй прадукцыі ў Беларусь. Поўны тэкст ліста - у дадатку да публікацыі. Таксама 16 сакавіка мы адправілі другую партыю лістоў. У новым спісе адрасатаў – яшчэ 31 замежная кампанія, уключаючы Siemens, Samsung, Nissan, Continental, KFC, Autodesk і інш.
Важна: кожная арганізацыя, якая ставіць сваімі мэтамі супрацьдзеянне рэжымам Пуціна і Лукашэнкі, спыненне вайны з Украінай і акупацыі Беларусі можа падтрымаць нашу кампанію і разам з намі заклікаць замежны бізнэс прыпыніць сваю дзейнасць на беларускім рынку.
Ні цэнта на вайну! Ні цэнта на акупацыю!
Comments