З пачатку вайны ва Украіне больш за 700 кампаній і сэрвісаў спынілі працу ў Расеі. За гэты перыяд з Беларуссю, як краінай — саўдзельніцай агрэсіі супраць Украіны, перасталі супрацоўнічаць 149 кампаній.
Каманда НАУ у межах кампаніі «Ні цэнта на вайну» падрыхтавала і накіравала звароты ў кампаніі, якія спынілі супрацоўніцтва з Расеяй, але працягваюць працаваць у Беларусі, з патрабаваннем аб неабходнасці прыпынення супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, які ўзурпіраваў уладу ў Беларусі.
Чаму кампаніі, разарваўшы адносіны з Расеяй, працягваюць заставацца на беларускім рынку?
Таму што навошта спыняць бізнэс, калі такая прывабная перспектыва ўдзелу ў стварэнні афшораў у Беларусі для Расеі і захавання свайго прыбытку? Калі ў Расіі кожны дзень становіцца немагчыма бяспечна весці бізнес і павялічваюцца іміджавыя рызыкі, у Беларусі можна захаваць кампанію, не страціўшы твар, на іх думку. Але ж як раней ужо не будзе. Свет усё больш настойліва патрабуе ад кожнага выразнай пазіцыі па канкрэтным пытанні — за ці супраць вайны?
Спыняючы супрацоўніцтва з Расеяй і Беларуссю, кампаніі заяўляюць сваё нежаданне фінансаваць бессэнсоўную агрэсію, забойствы і насілле, і ў іх няма сумненняў, што віноўнікамі вайны ва Украіне з’яўляюцца два рэжымы — Пуціна ў Расеі і Лукашэнка ў Беларусі.
Беларусы, падтрымайце нашу кампанію «Ні цэнта на вайну», накіруйце звароты замежным кампаніям з заклікам спыніць фінансаваць вайну. НАУ падрыхтавала спіс кампаній і спасылкі на іх сацыяльныя сеткі, дзе можна публікаваць свае звароты.
Дыяспары беларусаў, праводзьце акцыі каля офісаў кампаній з заклікам перастаць спансіраваць рэжым Лукашэнкі, прыпыніўшы сваю дзейнасць у Беларусі.
Comments