
Кіраўнік НАУ Павел Латушка працягвае сустрэчы з прадстаўнікамі замежнага дыпламатычнага корпуса і дэпутатамі парламентаў Еўропы
17 сакавіка адбылася сустрэча з паслом Літвы ў Польшчы Эдуардасам Барысавасам і дэпутатам Бундэстага Франкам Мюлерам-Разентрытам.
У ходзе гэтых сустрэч была перададзена заява НАУ па факце акупацыі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй, а таксама страты нелегітымным урадам Лукашэнкі кантролю над тэрыторыяй краіны і ўцягваннем Беларусі ў вайну з Украінай.
Падкрэслена важнасць сумесных дзеянняў усіх дэмакратычных краін у аднаўленні незалежнасці Беларусі, правядзенні дэмакратычных зменаў у нашай краіне.
Асобная ўвага надавалася пытанням адказнасці рэжыму за агрэсію ў адносінах да Украіны і прымяненні інструментаў міжнародна-крымінальнай адказнасці, а таксама эканамічнага прымусу для спынення выкарыстання тэрыторыі Беларусі ўзброенымі сіламі Расіі для ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне.
Comments