Павел Латушка і Радаслаў Сікорскі адзначылі важнасць падзелу ва ўспрыманні еўрапейцаў дзеянняў рэжыму Лукашэнкі і беларускага грамадства
Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу з былым міністрам замежных спраў Польшчы, а зараз дэпутатам Еўрапарламента Радаславам Сікорскім.
У ходзе сустрэчы былі закрануты тэмы:
— неабходнасць узмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі ў якасці інструмента адказнасці за масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і саўдзел у агрэсіі Расіі супраць Украіны;
— важнасць далейшага збору доказаў здзяйснення Лукашэнкі і яго саўдзельнікамі ваенных злачынстваў і злачынстваў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека, для перадачы ў міжнародны крымінальны суд у Гаазе;
Радаслаў Сікорскі пагадзіўся з пазіцыяй НАУ аб тым, што саўдзел Лукашэнкі ў агрэсіі з’яўляецца фактарам, які ў значнай меры спрыяюць ваенным дзеянням Расіі супраць Украіны.
Падчас сустрэчы суразмоўцы прыйшлі да агульнай думкі аб важнасці акцэнтавання ўвагі еўрапейскага грамадства на падзеле пазіцый рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны і пазіцыі беларускага грамадства. Павел Латушка адзначыў, што 97 працэнтаў беларусаў выступаюць катэгарычна супраць удзелу ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь у вайне супраць Украіны. Радаслаў Сікорскі абазначыў важнасць сумесных публічных мерапрыемстваў у Польшчы і іншых краінах Еўрасаюза па растлумачэнні грамадзянам ЕС адрозненняў паміж сапраўднай пазіцыяй беларусаў і прапагандай рэжыму.
Было ўзгоднена абмеркаванне ўсіх гэтых пытанняў у сумесным эфіры Паўла Латушкі і Радаслава Сікорскага на радыё «Свабодная Еўропа» 27 сакавіка. Было абмеркавана асвятленне гэтых тэм у сацыяльных сетках еўрапейскага палітыка і магчымасці ўзаемадзеяння з еўрапарламентарыямі іншых краін.
Comments