Заява НАУ па факту акупацыі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй
Мы канстатуем, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца часова акупаванай тэрыторыяй, Расійская Федэрацыя — краінай-акупантам, а рэжым Лукашэнкі — марыянеткавым урадам. І заклікаем нашых саюзнікаў па дэмакратычным руху падтрымаць дадзеную пазіцыю, а замежных партнёраў - даць адпаведную міжнародна-прававую ацэнку сітуацыі, якая склалася.
У выніку шырокага прызнання на міжнароднай арэне факта акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй стане магчымым эфектыўнае прасоўванне наступных прынцыповых пытанняў:
1) Аб захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі.
2) Аб прадухіленні размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі і стварэння пагроз рэгіянальнай бяспецы.
3) Аб ацэнцы любой актыўнасці грамадзян Беларусі па супрацьстаянні рэжыму Лукашэнкі і расійскай акупацыі як дзеянняў, якія здзяйсняюцца ў рамках нацыянальна-вызваленчага руху па абароне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.
4) Аб пазбаўленні марыянетачнага ўрада Лукашэнкі міжнародна-прававой суб’ектнасці і аб прыпыненні членства Беларусі ў міжнародных арганізацыях — да спынення акупацыі і дэмакратычнага фарміравання новага ўрада.
5) Аб сінхранізацыі санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і ліквідацыі магчымасцей для Расіі па абходзе санкцый праз Беларусь і выкарыстанні нашай краіны як афшорнай зоны.
Спыніць расейскую акупацыю, якая здзяйсняецца пры папушчальніцтве марыянетачнага ўрада Лукашэнкі — значыць абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны і забяспечыць бяспеку ў рэгіёне.
Comments