Паклічце замежныя кампаніі спыніць фінансаваць вайну з Украінай і рэжым агрэсара Лукашэнкі
Звяртаемся да беларусаў з просьбай падтрымаць нашу кампанію «Ні цэнта на вайну!»
Нашая мэта — дамагчыся прыпынення дзейнасці замежнага бізнэсу ў Беларусі нароўні з Расеяй, каб пазбавіць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі рэсурсаў для працягу вайны з Украінай і акупацыі Беларусі.
22 сакавіка мы апублікавалі адкрыты ліст да больш чым 90 кампаній з заклікам спыніць фінансавую падтрымку ваенных агрэсараў і часова прыпыніць працу не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. Менавіта гэты зварот мы і просім вас падтрымаць і распаўсюдзіць.
Як дапамагчы?
1. Скапіруйце любы з тэкстаў нiжэй.
Спыніце фінансаванне вайны супраць Украіны! Рэжым Лукашэнкі — гэта сапраўды такі ж агрэсар, як і Расея. Прыпыніце сваю дзейнасць у Беларусі, як вы ўжо зрабілі ў Расіі. https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw
ПЛАЦIЦЬ ПАДАТКІ Ў БЕЛАРУСІ = ДАПАМОГА РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ! Марыянетачны ўрад Лукашэнкі — гэта агрэсар, які кантралюецца Крамлём. Перастаньце фінансаваць яго! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw
Падтрымайце барацьбу Украіны з агрэсіяй Пуціна і Лукашэнкі — прыпыніце свой бізнэс і ў Беларусі! Ні цэнта за вайну супраць Украіны! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw
Прыемна ведаць, што вы пакінулі расійскі рынак! Тым не менш, пакідаючы Расію, але застаючыся ў Беларусі, ваша кампанія пакідае агрэсарам шчыліну. Яны ўсё яшчэ могуць выкарыстоўваць вашыя падаткі на вайну. Лукашэнка таксама агрэсар, і ён знаходзіцца пад кантролем Пуціна! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw
Лукашэнка — саўдзельнік Пуціна ў вайне супраць Украіны. Вы сышлі з расейскага рынку, але працягваеце плаціць Лукашэнку ў Беларусі. Перастаньце мець справу з абодвума забойцамі! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw
Беларусь акупаваная Расеяй, марыянэткавая ўлада Лукашэнкі — гэта агрэсар, які кантралюецца Расеяй, беларускі рынак — гэта расейскі афшор. Няма сродкаў на Лукашэнку = няма сродкаў на Пуціна = няма сродкаў на вайну супраць Украіны! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw
2. Размясціце яго ў каментарыях у брэндах са спісу: спасылка на спіс.
Спынім фінансаванне вайны і акупацыі разам!
Komentáře