top of page

«Ні цэнта на вайну!»


7 міжнародных кампаній афіцыйна пацвердзілі прыпыненне дзейнасці ў Беларусі нароўні з Расіяй у ходзе кампаніі НАУ «Ні цэнта на вайну»


На дадзены момант мы накіравалі ўжо больш за 100 лістоў у міжнародныя кампаніі, а таксама размясцілі адкрыты ліст з заклікам часова прыпыніць сваю дзейнасць у Беларусі і спыніць фінасаваць марыянеткавы ўрад вайсковага агрэсара Лукашэнку.


Так, апроч бізнэсаў, якія сышлі з Беларусі ў самым пачатку вайны, ужо падчас нашай кампаніі мы атрымалі пацверджанні аб аналагічных мерах яшчэ ад 7 кампаній з нашага спісу: Bosch, Cisco, Amazon, Geberit Group, Imperial Brands, Maersk, Epson.


Гэта ўжо добры вынік, але мы на гэтым не спынімся. І зноў заклікаем вас падтрымаць кампанію НАУ праз звароты да бізнэсаў у сацыяльных сетках.


ЧЫМ ВЫ МОЖАЦЕ ДАПАМАГЧЫ?


1. Скапіруйце любы з тэкстаў ніжэй:


Stop funding the war against Ukraine! Lukashenko’s regime is exactly the same aggressor as Russia. Suspend your activities in Belarus, as you already did in Russia.


Support Ukraine’s struggle against Putin and Lukashenko aggression — pause your business in Belarus as well! Not a cent for the war against Ukraine!


Good to know you’ve left Russian market! Yet leaving Russia but staying in Belarus, your company leaves the aggressors a loophole. They can still use your taxes for the war. Lukashenko is an aggressor too and he’s controlled by Putin!


Lukashenko is Putin’s accomplice in the war against Ukraine. You’ve left the Russian market, but you continue to pay Lukashenko in Belarus. Stop doing business with both murderers!


2. Размясціце яго ў каментарах у брэндаў са спісу: спіс брэндаў.


3. Таксама вы можаце выкарыстоўваць узор нашага ліста для адпраўкі email-зваротаў: узор ліста.


Толькі разам мы зможам спыніць вайну і акупацыю!

Comments


bottom of page