МЗС Вялікабрытаніі ў адказе на зварот НАУ заявіў аб неабходнасці поўнай ізаляцыі на сусветнай арэне рэжымаў, якія развязалі вайну ва Украіне
Народнае антыкрызіснае упраўленне працягвае кампанію «Putin's puppet, Alexander Lukashenko, must be punished», у рамках якой разаслала аднайменны артыкул, апублікаваны ў брытанскай штотыднёвай газеце «The New European», лідэрам і дыпламатам вядучых дзяржаў свету і ўжо атрымлівае зваротную сувязь.
Офіс Міністэрства замежных спраў, па справах садружнасці і міжнароднага развіцця (FCDO) Вялікабрытаніі падзякаваў Паўла Латушку за ліст, і адзначыў, што:
— Вялікабрытанія прызнае факт саўдзелу Беларусі ў расейскім уварванні ва Украіну, і заклікае яе спыніць падтрымку ваеннай агрэсіі;
— агрэсары будуць вымушаныя адчуць эканамічныя наступствы сваіх злачынных дзеянняў;
— ужо ўведзены гандлёвыя, фінансавыя і авіяцыйныя санкцыі Вялікабрытаніі супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама санкцыі ў дачыненні да самога Лукашэнкі і больш за 100 іншых фізічных і юрыдычных асоб, якія падтрымалі вайну ва Украіне;
— Вялікабрытанія прызнае, што рэжым Лукашэнкі не гаворыць ад імя большасці беларускага народа і асуджае працяг рэпрэсіі супраць правоў чалавека і асноўных свабод народа Беларусі.
Завяршаецца адказ словамі падтрымкі незвычайнай адвагі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
Артыкул «Putin's puppet, Alexander Lukashenko, must be punished» у сусветных СМІ:
«The New European» (United Kingdom)
«IL FOGLIO» (Italy)
Comments