Латушка Павел Паўлавіч
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення
Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў складзе Каардынацыйнай Рады 3-га склікання
Адукацыя
Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
Досвед
-
2024 - па цяперашні час — дэлегат Каардынацыйнай Рады 3-га склікання. Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»;
-
2023 — член Каардынацыйнай Рады 2-га склікання;
-
2022 - па цяперашні час — намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады;
-
2020 — Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення;
-
2020 — Член Прэзідыума Каардынацыйнай Рады;
-
2019 — Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА;
-
2017 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака і Пастаянны прадстаўнік пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве;
-
2013 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве;
-
2012 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА;
-
2009 — Міністр культуры Рэспублікі Беларусь;
-
2002 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча;
-
2000 —Начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
-
1996 —Віцэ-консул, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Польшча);
-
1995 — Аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Праекты
-
За час працы Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь распрацаваны дзяржаўныя праграмы «Культура Беларусі», «Замкі Беларусі», заснавана Нацыянальная тэатральная прэмія, Нацыянальная музычная прэмія, Прэмія «Мецэнат культуры Беларусі», Нацыянальны форум «Музеі Беларусі», створаны Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, распачата стварэнне культурных цэнтраў Беларусі за мяжой, адкрыты пасля рэстаўрацыі помнікі ЮНЕСКА — Мірскі замак і Нясвіжскі палац, распачаты праект «Культурная сталіца Беларусі», фестываль «Беларусы замежжа»;
-
Створаны Кансультацыйны савет па пытаннях беларусаў замежжа, ажыццёўлена рэформа заканадаўства аб фінансаванні тэатральна-відовішчных арганізацый, а таксама па развіцці дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры.
Узнагароды
-
Прэмія Салідарнасці імя Леха Валенсы, 2024 г.
-
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол 2 класа, 2002 г.
-
Дзяржаўны служачы першага класа 2009 г.
-
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол 2012 г.
-
Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», 2017 г.
-
Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
-
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
-
Ордэн Святой Марыі Магдаліны II ступені Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы 2008 г.
-
Ганаровы грамадзянін г. Бецюн, Францыя.
Валоданне мовамі
-
Беларуская;
-
Руская;
-
Польская;
-
Англійская